Кіраўніцтва і работнікі Міністэрства юстыцыі актыўна ўключыліся ў датэрміновае галасаванне на рэферэндуме

Сёння 23 лютага 2022 года Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка прагаласаваў датэрмінова на рэферэндуме па зменах у Канстытуцыю. Яго прыклад узялі актывісты пяршоўкі ГА «Беларускі саюз жанчын» Мінюста: першы намеснік Міністра Наталля Філіпава, начальнік упраўлення Іна Леўс, намеснік начальніка аддзела Таццяна Кацянёва, кансультант Алена Ашурко і шэраг іншых спецыялістаў ведамства.

Звяртаючыся да работнікаў Міністэрства юстыцыі, Сяргей Хаменка не раз падкрэсліваў, што Асноўны Закон краіны - гарант міру і працвітання нас і нашых дзяцей.

"Прапанаваныя змяненні Канстытуцыі - вынік плённай работы не толькі прафесіяналаў, але і ў нейкім сэнсе - кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які сваёй працай, сваім штодзённым укладам у працвітанне нашай краіны стварыў моцны фундамент і ўмовы для далейшага будаўніцтва моцнай і незалежнай дзяржавы", - адзначыў Міністр на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што нам пашчасціла жыць ва ўнікальны гістарычны момант. Менавіта зараз вызначаецца вектар далейшага развіцця нашай краіны. Кожны грамадзянін абавязаны прыняць удзел у маючым адбыцца рэспубліканскім рэферэндуме і тым самым унесці свой уклад у гэту агульную справу.

«Вельмі сімвалічнае галасаванне менавіта сёння – у Дзень абаронцаў Айчыны. Удзел у рэферэндуме - гэта таксама абарона нашай краіны, нашай незалежнасці, гісторыі, традыцый, сацыяльна-эканамічнай сферы дзяржавы і, вядома ж, яе будучыні», - рэзюмаваў Сяргей Хаменка.

уверх