Саветам Рэспублікі адобраны Закон аб дзяржаўных узнагародах

22 снежня Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка на шостай сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прадставіў праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь", які быў адобраны членамі Савета Рэспублікі.

Законапраектам вызначаецца працэдура ўзнагароджання арганізацый, а таксама воінскіх часцей (падраздзяленняў), злучэнняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў і іх калектываў дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь, якія адпавядаюць іх асаблівым дасягненням і заслугам.

Акрамя таго, у мэтах спецыяльнага заахвочвання ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх асоб, якія ўчынілі подзвігі, якія праявілі мужнасць і гераізм пры выкананні баявых (спецыяльных) задач у асаблівых умовах праектам Закона прапануецца дапоўніць узнагародную сістэму новымі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь: ордэнам "За вайсковую доблесць" і медалём "За баявыя заслугі".

Прадугледжана таксама магчымасць узнагароджання ордэнам "За асабістую мужнасць" і медалём "За адвагу" грамадзянскіх асоб за самаадданасць, праяўленую пры абароне суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь.

Прапанаваныя законапраектам навэлы накіраваны на забеспячэнне станоўчага ўздзеяння на развіццё грамадства ў кантэксце заахвочвання як фізічных, так і юрыдычных асоб.

 

(фота з сайта БЕЛТА)

уверх