Адзіны дзень бяспекі прайшоў у Міністэрстве юстыц

22 верасня згодна з рашэннем Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўсёй краіне прайшла акцыя "Адзіны дзень бяспекі".

У навучальных прафілактычных мерапрыемствах па папярэджанні надзвычайных сітуацый, па правілах паводзін ва ўмовах розных НС прынялі ўдзел і работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі.

Начальнік Маскоўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Ганчароў, выступаючы перад калектывам міністэрства, азнаёміў з асноўнымі правіламі супрацьпажарнай бяспекі на працоўных месцах, распавёў аб уладкаванні, прызначэнні і парадку карыстання вогнетушыцелямі пры ўзнікненні ўзгарання.

Урач хуткай дапамогі рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС "Зубр" Антон Жыльгар нагадаў аб асноўных прыёмах аказання неадкладнай дапамогі ў выпадку спынення сэрца, паразе электрычным токам. З выкарыстаннем спецыяльнага манекена прадэманстраваў парадак рэанімацыйных дзеянняў.

У завяршэнне занятку ў адміністрацыйным будынку міністэрства была ажыццёўлена праверка сістэмы абвесткі, праведзена адпрацоўка эвакуацыі людзей пры пажары.
уверх