Урачыстая цырымонія ўскладання кветак ля манумента Перамогі. Дзень памяці і смутку

22 чэрвеня - Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Сёння, у 81-ую гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, у 4 гадзіны раніцы адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак і вянкоў ля манумента Перамогі ў Мінску, у якой прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі на чале з Міністрам Сяргеем Хаменкам.

Мы свята шануем памяць нашых продкаў, якія аддалі свае бясцэнныя жыцці ў імя Вялікай Перамогі! Яны гінулі ў суровых баях, паміралі ад нягод і катаванняў у канцлагерах… але сіла духу, якая расла ў сэрцах народа, дазволіла атрымаць верх над агрэсарам!

Раніцай 22 чэрвеня 1941 года без аб'яўлення вайны фашысцкая Германія вераломна напала на Савецкі Саюз. Першымі на шляху гітлераўскай карычневай чумы былі беларускія памежнікі. Лінейныя заставы пагранатрадаў Гродна і Брэста ў 4.00 былі падвергнуты моцнаму артылерыйскаму і мінамётна-кулямётнаму абстрэлу…

Многія загінулі ў сне, нават не зразумеўшы, што пачалася вайна…

У гэтай цяжкай кровапралітнай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга!

У нашы дні нашчадкі тых фашысцкіх катаў робяць усё, каб сказіць гісторыю. Але мы не дазволім засцілаць памяць аб гераічным мінулым, мужнасці, доблесці і патрыятызме нашых бацькоў і дзядоў, якія змагаліся за Айчыну! Падзяка будзе жыць у сэрцах будучых пакаленняў вечна!

уверх