Міжнародны дабрачынны фонд «МІАСІН» зарэгістраваны Міністэрствам юстыцыі
Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь здзейснена дзяржаўная рэгістрацыя Міжнароднага дабрачыннага фонду «МІАСІН» (скарочаная назва – Фонд «МІАСІН»).
Асноўнымі мэтамі дзейнасці Міжнароднага дабрачыннага фонду «МІАСІН» з’яўляюцца:
аказанне дапамогі грамадзянам Рэспублікі Арменія, а таксама членам іх сем’яў, якія пацярпелі ад ваенных дзеянняў або з прычыны гэтых дзеянняў;
сацыяльная падтрымка і абарона грамадзян, у тым ліку інвалідаў і асоб, якія ў сілу сваіх фізічных і інтэлектуальных асаблівасцей, іншых абставін не здольны самастойна рэалізаваць свае правы і законныя інтарэсы.
