Адбыўся рэспубліканскі семінар па пытаннях арганізацыі справаводства ў дзяржаўных органах і якасці падрыхтоўкі дакументаў

19 мая 2021 года адбыўся рэспубліканскі семінар для кіраўнікоў службаў дакументацыйнага забеспячэння ўпраўлення па пытаннях арганізацыі справаводства ў дзяржаўных органах (арганізацыях) і якасці падрыхтоўкі дакументаў, арганізаваны Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства прайшло ў традыцыйным фармаце для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь і ў фармаце відэаканферэнцыі для кіраўнікоў службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання абласных выканаўчых камітэтаў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і адміністрацый раёнаў г. Мінска.

З уступным словам выступіў намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі А.Я. Цвяткоў, які падкрэсліў асаблівую значнасць пытанняў, якія разглядаліся, звязаных з эфектыўнасцю ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), павышэннем патрабаванняў да якасці падрыхтоўкі дакументаў.

Дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я. Рыбакоў выступіў па пытанні арганізацыі справаводства ў дзяржаўных органах і арганізацыях. Асаблівая ўвага была ўдзелена дзеючым нарматыўным прававым актам і метадычным дакументам, падрыхтаваным Беларускім навукова-даследчым інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы.

Па пытаннях якасці падрыхтоўкі дакументаў, што накіроўваюцца на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь выступіла начальнік упраўлення справаводства Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Н.В. Шасцілоўская.

Маніторынг працы службаў дакументацыйнага забеспячэння кіравання і архіваў дзяржаўных органаў (арганізацый) правяла загадчык аддзела справаводства і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду дзяржаўнай установы «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Т.А. Шаўчэнка. У выступе быў закрануты шэраг праблемных пытанняў у арганізацыі справаводства і архіўнага захоўвання дакументаў у дзяржаўных органах.

Аб арганізацыі работы Дзяржаўнай інспекцыі архіваў і справаводства, асноўных памылках, што выяўляюцца ў ходзе правядзення праверак выканання заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства распавяла Н.В. Лакціонава, галоўны дзяржаўны інспектар архіваў і справаводства.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі задалі пытанні, якія іх цікавяць ў сферы архіўнай справы і справаводства. Размова праходзіла ў форме адкрытага дыялогу. Па выніках мерапрыемства ўдзельнікі абмеркавалі практычныя пытанні і вызначылі задачы на бліжэйшую перспектыву.

уверх