Аб змяненні заканадаўства аб выканаўчым вядзенні

З 15 лiпеня 2021 года ўступiць у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2021 г. № 90-З «Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення».
Дадзеным Законам, у тым лiку прадугледжаны змяненні, якiя тычацца парадку вызначэння падлеглага да спагняння памеру прымусовага збору.
Базавае правіла вызначэння памеру прымусовага збору не зменіцца, аднак будзе ўсталявана яго мінімальная мяжа па-за залежнасці ад сумы запазычанасці па выканаўчым дакуменце.
         Як і ў цяперашні час, памер прымусовага збору па агульнаму правілу будзе складаць дзесяць працэнтаў ад сумы выкананага на карысць спагнанніка патрабавання або кошту перададзенай маёмасці, аднак яго мінімальны памер не можа быць менш за 0,5 базавай велічыні, дзеючай на момант вынясення пастановы аб спагнанні (утрыманьні) прымусовага збору.
         Мяркуем, што своечасовае выкананне сваіх фінансавых абавязкаў даўжнікамі да ўзбуджэння выканаўчага вядзення, а таксама ў тэрмін для добраахвотнага выканання выканаўчага дакумента, прадстаўлены судовым выканаўцам, дазволіць пазбегнуць дадатковых фінансавых выдаткаў, звязаных з выплатай прымусовага збору.
         У гэтай сувязі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу на наяўнасць магчымасці скарыстацца інфармацыйным рэсурсам «Рэестр запазычанасцяў па выканаўчых вядзеннях», размешчаным на Інтэрнэт-партале Міністэрства юстыцыі для атрымання даведачнай інфармацыі аб наяўнасці запазычанасці па выканаўчых вядзеннях.
уверх