Калектыў Міністэрства юстыцыі прыняў удзел у памятным мерапрыемстве ў "Хатыні".
Бясконцай людской ракой запоўніліся дарожкі і пляцоўкі вакол мемарыяльнага комплексу «Хатынь» сёння ў чарговую гадавіну з дня трагічнай даты - 22 сакавіка 1943 года, калі карным атрадам з нацыяналістаў і катаў батальёна СС "Дэрлівангер" былі жыўцом спалены і расстраляны 149 жыхароў вёскі.
Калектыў Міністэрства юстыцыі, актывісты пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын на чале з кіраўніком ведамства Сяргеем Хаменкам прынялі ўдзел у памятным мерапрыемстве, усклаўшы кветкі да вечнага агню ля мемарыяла. Пад гукі званоў ушанавалі хвілінай маўчання загінуўшых у агні спаленых вёсак мірных грамадзян.
Звяртаючыся да маладых работнікаў міністэрства, Сяргей Хаменка нагадаў аб тым, кім была наладжана гэтая і незлічонае мноства іншых зверскіх акцый на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
"Тут выявілася сапраўдная асоба нацызму, калі ўзброеныя да зубоў галаварэзы расстрэльвалі і спальвалі безабаронных дзяцей, жанчын, старых", - адзначыў Міністр юстыцыі.
Праводзячы паралель з падзеямі ва Украіне, ён сказаў: "Знішчэнне жыхароў Данбаса, якое доўжылася з 2014 года - гэта спробы ўзяць рэванш нашчадкамі і паслядоўнікамі тых нацыяналістаў, якія былі разгромлены ў 1945. Трагедыя, што адбылася ў Хатыні 79 гадоў таму, стала сімвалам генацыду і павінна застацца ўрокам для ўсяго свету».
Напрыканцы акцыі Сяргей Хаменка падкрэсліў першарадную задачу старэйшага пакалення - захаваць гістарычную праўду, заснаваную на дакументах, архіўных кінафатаграфіях, сведчаннях відавочцаў тых страшных падзей, і данесці гэтую праўду да пакаленняў будучых.
