Аб атэстацыі юрыстаў - ліцэнзіятаў

22 лютага 2023 г. уступіла ў сілу пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 13 лютага 2023 г. № 6 «Аб змяненні пастаноў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2022 г. № 143 і ад 16 снежня 2022 г. № 154» (далей - пастанова № 6).

Названай пастановай змяняецца, у прыватнасці, Інструкцыя, зацверджаная пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2022 г. № 143, у частцы парадку правядзення атэстацыйнага іспыту.

Так, у Інструкцыі замацоўваецца, што на вусным іспыце прэтэндэнту могуць быць зададзены дадатковыя пытанні не толькі па Правілам прафесійнай этыкі асоб, якія аказваюць юрыдычныя паслугі, Правілам ажыццяўлення дзейнасці па аказанні юрыдычных паслуг, але і па Закону Рэспублікі Беларусь «Аб ліцэнзаванні».

Неабходнасць вывучэння названага Закона прадугледжваецца праграмай падрыхтоўкі да атэстацыйнага іспыту.

Акрамя таго, пастановай № 6 удакладняецца, як вылічаецца шасцімесячны тэрмін для паўторнай здачы атэстацыйнага іспыту. Адзначаем, што не раней як праз шэсць месяцаў з дня папярэдняга іспыту ў прэтэндэнта ўзнікае права на паўторны зварот у Міністэрства юстыцыі з прадстаўленнем неабходных дакументаў.

уверх