З падзякай за плённую шматгадовую працу
У цёплай душэўнай абстаноўцы сёння калектыў Міністэрства юстыцыі ўшаноўваў намесніка начальніка ўпраўлення арганізацыі і кантролю галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання Святлану Міхайлаўну Снітко з нагоды яе звальнення ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Намеснікам Міністра юстыцыі Сяргеем Каліноўскім былі выказаны вялізныя словы ўдзячнасці і падзякі Святлане Міхайлаўне за шматгадовую працу ў сістэме Міністэрства юстыцыі.
Дарэчы сказаць, пасля атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў 1993 годзе першым запісам у яе працоўнай кніжцы значыцца пасада судовага выканаўцы суда Мінскага раёна і г.Заслаўя. Потым вучоба ў Беларускім інстытуце правазнаўства, праца ў Гаспадарчым судзе г. Мінска, Вышэйшым Гаспадарчым Судзе Рэспублікі Беларусь. З 2014 года Святлана Снітко працавала на кіруючых пасадах у галоўным упраўленні прымусовага выканання Міністэрства юстыцыі.
Гаворачы аб заслугах віноўніцы ўрачыстасці, Сяргей Каліноўскі адзначыў яе неацэнны ўклад у станаўленне і развіццё службы, фарміраванне прававой асновы і арганізацыю дзейнасці органаў прымусовага выканання.
Звяртаючыся да прысутных, Святлана Міхайлаўна шчыра падзякавала калектыву за сумесную работу, паўсядзённую падтрымку і ўзаемаразуменне. Выказала ўпэўненасць у тым, што яе калегам удасца дасягнуць новых вышынь у справе ўдасканалення органаў прымусовага выканання, умацавання аўтарытэту і павышэння іміджу судовых выканаўцаў сярод грамадзян нашай краіны.
За шматгадовую плённую работу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі Святлана Міхайлаўна Снітко ўзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі.
