"Адно акно", архівы, будаўніцтва і рамонт службовых памяшканняў у Брэсцкай вобласці на кантролі Міністра
Першы дзень рабочага візіту Сяргея Хаменкі ў Брэсцкі рэгіён сёння пачаўся з сустрэчы з калектывам і кіраўніцтвам галоўнага ўпраўлення юстыцыі, органаў прымусовага выканання, натарыята і адвакатуры вобласці.
У ходзе размовы кіраўнік ведамства закрануў практычна ўсе напрамкі дзейнасці органаў юстыцыі. Пацікавіўся праблемнымі пытаннямі службы "адно акно", якія выяўляюцца ў рамках маніторынгу работнікамі цэнтральнага апарата Міністэрства.
«Недахопы па ўсёй рэспубліцы аднолькавыя. Але ў тых рэгіёнах, дзе кіраўнікі райвыканкамаў надаюць належную ўвагу службе "адно акно", колькасць заўваг мінімальная. Што замінае на месцах вырашыць пытанні размяшчэння службаў, лагістыкі, разгляду зваротаў грамадзян, знешняга выгляду спецыялістаў і гэтак далей? Бо дастаткова адзін раз прывесці ў адпаведнасць усе аспекты дзейнасці і ў далейшым проста падтрымліваць парадак», - адзначыў Міністр юстыцыі.
Заслухаўшы з дакладамі кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення юстыцыі, Сяргей Хаменка спыніўся на дзейнасці архіўных устаноў. Пацікавіўся выкананнем даручэнняў Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі, якія датычацца архіўнай галіны. У першую чаргу - гэта будаўніцтва і рамонт архівасховішчаў, тэхнічнае перааснашчэнне дзяржаўных архіваў, цыфравізацыя дакументаў.
Таксама Міністра юстыцыі цікавілі пытанні завяршэння ўзвядзення будынка Брэсцкай натарыяльнай палаты і кадравага забеспячэння юрыдычных кансультацый рэгіёну.
Брэсцкаму філіялу РУП «БелЮрЗабеспячэнне» даручыў аказаць садзейнічанне ў рамонце памяшкання аддзела загса Іванаўскага райвыканкама.
У цэлым работу органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства юстыцыі, кіраўнік ведамства ацаніў са станоўчага боку. На заканчэнне сустрэчы адказаў на пытанні прысутных і падзяліўся сваімі ўражаннямі аб наведванні ХІ Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форуму.
Карыстаючыся выпадкам, Сяргей Хаменка таксама вырашыў асабіста азнаёміцца з ходам будаўніча-мантажных работ на аб'екце "Будаўніцтва адміністрацыйнага будынка для размяшчэння ГУЮ і тэрытарыяльных ВПІ г. Брэста і Брэсцкага раёна".
