Віншаванне Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Сяргея Мікалаевіча Хаменкі з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

Паважаныя калегі, работнікі органаў і ўстановаў юстыцыі Рэспублікі Беларусь! Дарагія ветэраны!

Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь нясе ў сабе сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці, займаючы дастойнае месца ў шэрагу самых ушанаваных і любімых свят. Ён сведчыць аб тым, што доблесць, гераізм, мужнасць і адвага па-ранейшаму застаюцца непахіснымі каштоўнасцямі для беларускага народа.

Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія самааддана абаранялі сваю зямлю ад захопнікаў у ваенны час і надзейна забяспечваюць бяспеку Радзімы ў мірныя гады, ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія годна супрацьстаялі міжнароднаму тэрарызму.

Адмысловую актуальнасць гэтае свята набывае ў Год гістарычнай памяці, калі на прыкладзе старэйшых пакаленняў мы паказваем моладзі, што значыць быць патрыётамі сваёй краіны.

Наша агульная задача сёння - захаваць шматвяковыя ратныя традыцыі, прымножыць сілу і магутнасць дзяржавы, стварыць умовы для яе далейшага развіцця, працвітання і ўмацавання нацыянальнай бяспекі.

У сучасным, імкліва зменлівым свеце, калі ва ўгоду асобным супольнасцям перапісваецца гісторыя і не спыняюцца спробы навязаць нам ілжывыя каштоўнасці, важнай адметнай рысай сапраўднага Абаронца павінна заставацца любоў да сваёй Радзімы і гатоўнасць адстойваць яе інтарэсы.

У гэты святочны дзень зычу ўсім патрыётам сваёй краіны моцнага здароўя, дасягненні вялікіх вышынь у служэнні Айчыне, міру, гармоніі і працвітання вашым сем'ям.

 

Міністр юстыцыі

Рэспублікі Беларусь                               С.Н.Хаменка

уверх