Для супрацоўнікаў ЦА Мінюста арганізаваны занятак на тэму "Без тэрміну даўнасці"
21 снежня 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці, для работнікаў цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі быў арганізаваны занятак на тэму "Без тэрміну даўнасці", падчас якога з лекцыяй выступіла навуковы супрацоўнік Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Таццяна Агеенка.
Агенка Т.М. расказала аб практычнай і метадычнай рабоце, якая праводзіцца Нацыянальным архівам у рамках аказання садзейнічання органам пракуратуры ў расследаванні крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.
Таццяна Мікалаеўна паінфармавала прысутных аб завяршэнні працы на фундаментальным выдавецкім праектам «Без тэрміна даўнасці. Беларусь», у рамках якога выдадзена шэсць зборнікаў дакументаў, якія расказваюць аб злачынствах нацыстаў і іх памагатых на тэрыторыі Беларусі ў 1941-1944 гадах.
"Архіўныя дакументы неабвержна сведчаць аб мэтанакіраваным знішчэнні насельніцтва Беларусі нацысцкімі акупантамі", - падкрэсліла Агеенка Т.М.
Прадстаўнік архіва звярнула ўвагу, што зборнікі гэтай серыі ў электронным выглядзе размешчаны ў адкрытым доступе на інтэрнет-сайце "Архівы Беларусі" і інтэрнет-сайце Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
Таццяна Мікалаеўна таксама расказала пра іншыя публікацыйна-выдавецкія, выставачныя і інтэрнэт-праекты Нацыянальнага архіва, накіраваныя на вывучэнне розных аспектаў гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
У рамках заняткаў увазе працаўнікоў Міністэрства юстыцыі была прадстаўлена банэрная выстава «Без тэрміна даўнасці. Беларусь: злачынствы нацыстаў і іх памагатых супраць мірнага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны», падрыхтаваная Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Агеенка Т.М. правяла аглядную экскурсію па выставе і на прыкладзе прадстаўленых дакументальных матэрыялаў расказала аб малавядомых фактах нацысцкага генацыду, аб судовых працэсах над нацысцкімі злачынцамі ў пасляваенныя гады, а таксама аб рабоце, якая праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь па захаванні і ўвекавечанні памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі.