Быць татам - вялікае шчасце і вялікая адказнасць! Віншуем з Днём бацькі!
21 кастрычніка Беларусь упершыню адзначае Дзень бацькі!
Гэты дзень завяршае шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання бацькоўскага тыдня, распачатага 14 кастрычніка ў Дзень маці. Вызначэнне гэтай асаблівай сямідзёнкі безумоўна садзейнічае захаванню традыцыйных сямейных каштоўнасцей і падкрэслівае значнасць праводзімай дзяржавай сямейнай палітыкі.
Сённяшняя раніца ў Міністэрстве юстыцыі пачалася з віншавання нашых выдатных бацькоў! У іх адрас гучалі пажаданні здароўя, поспехаў і цярпенні ў выхаванні падрастаючага пакалення, утульнасці ў доме. Прыемным дадаткам сталі салодкія падарункі - слоічкі з натуральным кветкавым мёдам. Сагравалі душу і відэавіншаванні саміх дзетак з мультымедыйнага экрана ў фае адміністрацыйнага будынка.
Быць добрым бацькам - самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем — такое можа толькі тата.
Віншуем дастойных бацькоў, ганарымся імі і жадаем толькі шчасця і здароўя!