У рамках Адзінага дня бяспекі мінюстаўцы наведалі адукацыйны Цэнтр МНС
У рамках Адзінага дня бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь для работнікаў Цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі была арганізавана экскурсія ў адукацыйны Цэнтр бяспекі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Начальнік Цэнтра Алена Парчук, прывітаўшы гасцей, перадала групу супрацоўніку цэнтра Паўлу.
Экскурсанты азнаёміліся з усімі лакацыямі ўнікальнага Цэнтра, кожная з якіх імітуе небяспечную сітуацыю жыццядзейнасці чалавека. Напрыклад, пераход дарогі на забараняльны сігнал святлафора, сустрэча з незнаёмцам у ліфце або цёмным завулку, ДТЗ, пажар, ураганны вецер і іншыя надзвычайныя здарэнні. І ўсе гэтыя сітуацыі змадэляваныя з выкарыстаннем натуральных аб'ектаў, рэчаў, прадметаў ці ў віртуальнай рэальнасці.
З вялікім захапленнем мінюстаўцы паўдзельнічалі ў навучальных асновах бяспечных паводзін эксперыментах: выбраліся з задымленага памяшкання, аказалі першую дапамогу пацярпеламу, праверылі на сабе неабходнасць выкарыстання рамяня бяспекі ў трэнажоры-аўтамабілі.
Удзельнікі экскурсіі атрымалі магчымасць азнаёміцца з новай лакацыяй у экспазіцыі, якая яшчэ не была прадстаўлена шырокаму гледачу. Захоўваем таямніцу.
Пад уражаннем ад экскурсіі і Цэнтра ў цэлым госці выказалі вялізныя словы ўдзячнасці работнікам за тую высакародную працу, якой яны сябе прысвяцілі, расказваючы і навучаючы, перш за ўсё, дзяцей школьнага ўзросту, а таксама іх бацькоў асновам бяспекі. Немагчыма, мусіць, падлічыць, колькі атрымалася зберагчы і захаваць дзіцячых жыццяў пасля навучання ў Цэнтры, але нават адна з іх варта ўсіх выдаткаваных сродкаў і высілкаў на яго ўзвядзенне і функцыянаванне.