Да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

22 чэрвеня 2022 года натарыусы Рэспублікі Беларусь у рамках аб'яўленага Года гістарычнай памяці правядуць дабрачынную акцыю па бясплатным кансультаванні грамадзян, прымеркаваную да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

Актуальныя кантактныя тэлефоны, а таксама падрабязную інфармацыю пра акцыю можна знайсці на сайце Беларускай натарыяльнай палаты belnotary.by.

Правядзенне падобных акцый, прымеркаваных да дзяржаўных свят і іншых памятных дат, для натарыяльнай супольнасці Беларусі стала традыцыйным. Мэта такіх мерапрыемстваў - перш за ўсё забеспячэнне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне ўзроўню правасвядомасці, прававой культуры і пісьменнасці насельніцтва.
уверх