Унесены змяненні ў парадак арганізацыі работы з кнігай заўваг і прапаноў

19 снежня 2022 г. прыняты змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2005 г. № 285, якой рэгулюецца парадак выдачы, вядзення і захоўвання кнігі заўваг і прапаноў.

Змяненні накіраваны на рэалізацыю палажэнняў абноўленага Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".

Так, пастановай урада прадугледжана вядзенне кнігі заўваг і прапаноў толькі ў арганізацыях, у індывідуальных прадпрымальнікаў, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугі ў пэўных сферах. Да іх ліку адносяцца, у прыватнасці гандаль, грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, жыллёва-камунальная гаспадарка, ахова здароўя, страхаванне, транспартная і банкаўская дзейнасць.

Вышэйназваным рашэннем Урада ўдакладнены таксама парадак вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб з улікам змянення спосабу накіравання электронных зваротаў у дзяржаўныя органы і дзяржаўныя арганізацыі - пры дапамозе дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Указаныя змены ўступаюць у сілу з 2 студзеня 2023 г.
уверх