У Магілёўскай вобласці праведзены семінар па актуальных пытаннях мясцовай нарматворчасці

20 снежня 2022 года на базе Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта адбыўся семінар па актуальных пытаннях правядзення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў, якія прымаюцца мясцовымі органамі ўлады базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

У мерапрыемстве з дапамогай відэаканферэнцсувязі прынялі ўдзел начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы і метадалогіі яе правядзення галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Ірына Вінярская, намеснік начальніка ўпраўлення Ксенія Дамарад, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У рамках семінара Ірынай Вінярскай была даведзена пазіцыя Міністэрства юстыцыі па асобных пытаннях рэалізацыі органамі мясцовага кіравання і самакіравання паўнамоцтваў, якія патрабуюць прыняцця нарматыўных прававых актаў.
уверх