Міністр юстыцыі правёў сустрэчу з калектывам аддзела прымусовага выканання Фрунзенскага раёна г.Мінска

16 кастрычніка 2020 года Міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі правёў рабочую сустрэчу з калектывам аддзела прымусовага выканання Фрунзенскага раёна г. Мінска. На сустрэчы таксама прысутнічалі намеснік Міністра юстыцыі Аўдзееў А.Д., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама Плышэўскі І.А. і галоўны судовы выканаўца па г. Мінску Трыкоза У.В.

Перад пачаткам сустрэчы Міністр юстыцыі азнаёміўся з умовамі размяшчэння судовых выканаўцаў аддзела прымусовага выканання Фрунзенскага раёна г. Мінска, які на сённяшні дзень з'яўляецца самым вялікім аддзелам не толькі ў г. Мінску, але і ва ўсёй рэспубліцы.  

На сустрэчы абмеркаваны вынікі работы судовых выканаўцаў за 9 месяцаў 2020 года, пытанні арганізацыі работы па разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, у тым ліку ў рамках працэсуальнага заканадаўства, вынікі дзейнасці судовых выканаўцаў па спагнанні грашовых сродкаў у даход дзяржавы. Начальнік аддзела Мельнікава В.І. праінфармавала Міністра аб праведзенай рабоце па скарачэнн рэшт выканаўчых вядзенняў, аб увядзенні спецыялізацыі судовых выканаўцаў па пэўным катэгорыям выканаўчых вядзенняў, расказала аб праблемных пытаннях, якія ўзнікаюць у рабоце судовых выканаўцаў і патрабуюць унясення адпаведных змяненняў у дзеючае заканадаўства.

Перад начальнікам аддзела Міністрам пастаўлены задачы па ажыццяўленні штотыднёвага маніторынгу работы судовых выканаўцаў, асаблівую ўвагу ўдзяляючы дынаміцы зніжэння колькасці выканаўчых вядзенняў і росту працэнта рэальнасці выканання.

уверх