Органы прымусовага выканання Гомельскага рэгіёна падвялі вынікі за мінулы год
20 студзеня 2023 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама адбылося падвядзенне вынікаў працы органаў прымусовага выканання ў 2022 годзе. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам Галоўнага судовага выканаўцы Рэспублікі Беларусь Сяргея Нікеля з удзелам прадстаўнікоў органаў пракуратуры вобласці, упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама, Гомельскага абласнога і эканамічнага судоў.
У справаздачным годзе ў рабоце органаў прымусовага выканання Гомельшчыны адзначана станоўчая дынаміка.
Гаворачы аб дзейнасці органаў прымусовага выканання рэгiёна, Сяргей Юльянавіч адзначыў наступнае: «Дзякуючы новым падыходам у кантролі з боку кіраўніцтва на тэрыторыі ўсёй рэспублікі вынікі службовай дзейнасці значна палепшыліся. Гомельшчына павысіла спагнанне ў даход дзяржавы, а таксама ўзровень узаемадзеяння з іншымі органамі ўлады. Павысілася якасць працы судовых выканаўцаў, узровень уздзеяння на даўжніка значна ўзрос».
Супрацоўнікам, якія найбольш вызначыліся, былі ўручаны Ганаровыя граматы і падзяка Міністэрства юстыцыі, а таксама галоўнага ўпраўлення юстыцыі.
Пасля падвядзення вынікаў кіраўнікі накіраваліся да мемарыяла «Вечны агонь», дзе ўшанавалі памяць хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі.
У ходзе візіту Сяргей Юльянавіч наведаў аддзелы прымусовага выканання Савецкага і Гомельскага раёнаў, дзе азнаёміўся з архівасховішчам і ўмовамі работы судовых выканаўцаў, абмеркаваў праблемныя пытанні.