Намеснік міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч прыняў удзел у падвядзенні вынікаў ВПІ Фрунзенскага раёна г. Мінска за 2022 год
12.01.2023 у пашыраным фармаце падведзены вынікі працы аддзела прымусовага выканання Фрунзенскага раёна г. Мінска за 2022 год. У нарадзе прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Касцюкевіч Д.А., начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Мальцаў А.У., начальнік упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Лявонаў У.А., а таксама кіраўнікі адміністрацыі, суда, пракуратуры, УУС Фрунзенскага раёна г. Мінска.
Галоўнымі пытаннямі абмеркавання сталі паказчыкі работы аддзела і кожнага судовага выканаўцы па напрамках дзейнасці, павышэнне якасці ўзаемадзеяння з зацікаўленымі органамі.
Намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Касцюкевічам Д.А. таксама асаблівая ўвага звернута на ўдасканаленне работы па выкананні выканаўчых дакументаў аб спагнанні ў даход дзяржавы.
Начальнікам галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінгарвыканкама Мальцавым А.У. пастаўлены задачы на 2023 год і вызначаны механізмы іх дасягнення.
Не засталося па-за ўвагай пытанне своечасовага прыняцця ўсяго комплексу мер прымусовага характару па выканаўчых вядзеннях, а таксама мер па мінімізацыі паступлення зваротаў грамадзян.

Па матэрыялах ГУЮ Мінгарвыканкама