Сяргей Хаменка аб асновах работы Міністэрства юстыцыі ў 2023 годзе: строгае захаванне законнасці і даступнасць паслуг, якія аказвае ведамства
Аб павышэнні якасці работы ведамства гаварылі сёння на выніковай калегіі Міністэрства юстыцыі.
У ліку запрошаных гасцей на пасяджэнні калегіі прысутнічалі Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Вольга Чупрыс, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Андрэй Забара, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэй Мацельскі, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, прадстаўнікі Апарату Савета Міністраў, Міністэрства ўнутраных спраў і шэрагу іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Асноўныя напрамкі дзейнасці, разгледжаныя на калегіі, датычыліся рэалізацыі канстытуцыйнай рэформы, удзелу ў прававым забеспячэнні нарматворчай дзейнасці, работы па выпрацоўцы антысанкцыйных мер, удасканалення дзейнасці ў сферах прымусовага выканання, адвакатуры, натарыята і рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану, арганізацыі і развіцця сістэмы юрыдычных паслуг і медыяцыі, выканання функцый дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і іншых некамерцыйных арганізацый.
Размаўляючы з журналістамі перад пачаткам пасяджэння, Вольга Чупрыс адзначыла работу міністэрства па падрыхтоўцы дакументаў, якая датычыцца антысанкцыйных мер. «У адносінах да антысанкцыйных мер актыўную працу праводзіць Савет Міністраў. Прававое забеспячэнне дзейнасці Урада, як вядома, ажыццяўляе Міністэрства юстыцыі. Таму, канешне, на ім ляжыць задача па ажыццяўленні юрыдычнай экспертызы тых нарматыўных прававых актаў, якія прымаюцца па гэтых пытаннях. Міністэрства спраўляецца са сваімі задачамі, нягледзячы на той вялікі аб'ём працы, які яно здзяйсняе ў рамках сваёй дзейнасці і па гэтых пытаннях і, вядома, па бягучых пытаннях дзяржавы. Што датычыцца антысанкцыйных мер, то тут падключаюцца і іншыя міністэрствы, часам і Адміністрацыя Прэзідэнта, калі размова ідзе аб распрацоўцы Указаў Прэзідэнта. Мы ведаем Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2022 года нумар 93, прыняты спецыяльна пад гэтыя меры. У гэтым выпадку мы сумеснымі намаганнямі змаглі распрацаваць, на мой погляд, нядрэнны дакумент, які з'яўляецца працоўным. І тыя рухі ў развіццё гэтага Указа, якія робіць Урад, якраз і сведчыць аб якасці дакумента", - заявіла Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі.
Закранаючы ў цэлым работу Міністэрства за мінулы год, Вольга Чупрыс адзначыла неабходнасць паляпшэння якасці дзейнасці ведамства і павышэнне кадравага патэнцыялу.
«Якасць дасягаецца за кошт працы тых асоб, якія працуюць у ведамстве. Гэта штодзённая, цяжкая карпатлівая праца. Паколькі падрыхтоўка юрыста - дастаткова доўгі працэс, а цякучасць кадраў прысутнічае, гэта нязменна адбіваецца на якасці. І адна з задач, якую мы будзем ставіць перад Мінюстам - падбіраць годных кандыдатаў на працу», - сказала Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі. Паводле яе слоў, мінулы год паказаў, што Мінюст вядзе кадравую работу ў правільным напрамку.
У сваю чаргу кіраўнік Міністэрства юстыцыі Сяргей Хаменка паведаміў, што на пасяджэнні калегіі пойдзе размова не толькі аб станоўчых момантах, але і аб тых недахопах, якія перашкаджалі працаваць у 2022 годзе.
"У аснове работы ў 2023 годзе будзе строгае захаванне законнасці, даступнасць паслуг, якія аказвае Міністэрства юстыцыі, рэалізацыя задач канстытуцыйнай рэформы, а таксама падрыхтоўка да перадвыбарнай кампаніі 2024 года", - заявіў Міністр юстыцыі.
Сяргей Хаменка падзяліўся з журналістамі інфармацыяй аб ходзе канстытуцыйнай рэформы: “У рамках яе рэалізацыі быў складзены план падрыхтоўкі заканадаўчых актаў. З найвысокім задавальненнем жадаю адзначыць, што ў нас атрымліваецца строга прытрымвацца ўсіх усталяваных тэрмінаў. Мы працуем з улікам аналізу тых прапаноў, якія рыхтуюць рэспубліканскія органы дзяржаўнага праўлення ў цесным узаемадзеянні з Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі, з іншымі прававымі інстытутамі. Важным паказчыкам з'яўляецца той факт, што ўсе праекты заканадаўчых актаў абмяркоўваюцца, як грамадскасцю на інтэрнет-платформе, у рамках дыялогавых пляцовак, так і ў юрыдычных службах галіновых міністэрстваў і ведамстваў».
У ходзе пасяджэння калегіі намеснікі Міністра юстыцыі ў сваіх дакладах адзначылі асноўныя вынікі дзейнасці па курыруемых напрамках, спыніліся на перспектывах развіцця і формах удасканалення работы ведамства.
Наталля Філіпава выказалася пра юрыдычную кампетэнтнасць на паседжанні калегіі: «Неабходна навучаць. Неабходна павышаць прафесійны ўзровень як супрацоўнікаў Міністэрства юстыцыі, так і работнікаў юрыдычных службаў іншых ведамстваў. Значная частка дакументаў, якія паступаюць на разгляд у міністэрства, патрабуе сур'ёзнай дапрацоўкі. У сувязі з гэтым, бачыцца неабходным зрабіць сістэмнымі навучальныя семінары па павышэнні кампетэнтнасці работнікаў юрыдычных службаў іншых міністэрстваў і ведамстваў».
Намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч засяродзіў увагу прысутных на праблемных пытаннях у дзейнасці судовых выканаўцаў, якія датычацца разгляду зваротаў грамадзян у рамках выканаўчых вядзенняў. Таксама расказаў аб тых заканадаўчых ініцыятывах, якія плануецца рэалізаваць у бягучым годзе ў мэтах удасканалення дзейнасці органаў прымусовага выканання.
Мікалай Старавойтаў у сваім дакладзе спыніўся на асноўных зменах у арганізацыі дзейнасці адвакатуры, арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць юрыдычныя паслугі, у святле леташніх змен у заканадаўстве краіны. Кіраўніцтву Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў былі пастаўлены задачы па ўмацаванні кадравага патэнцыялу: павелічэнні колькаснага складу работнікаў юрыдычных кансультацый, павышэнні іх прафесійнага ўзроўню, належным правядзенні стажыровак выпускнікоў юрыдычных ВНУ.
Аб праведзенай ведамствам рабоце па рэгуляванні дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў расказаў намеснік Міністра Алег Кот. Ён спыніўся на асноўных зменах заканадаўства ў гэтай сферы, якія былі ініцыяваны і падрыхтаваны Міністэрствам юстыцыі.
Са справаздачай аб выніках дзейнасці галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама выступіў начальнік падраздзялення Андрэй Мальцаў. Ён давёў удзельнікам калегіі асноўныя праблемныя пытанні сталічных органаў прымусовага выканання, станоўчыя тэндэнцыі ў рабоце, у тым ліку па своечасовым арыште і канфіскацыі маёмасці даўжнікоў, узаемадзеянні з сумежнымі ўзаемадзейнічаючымі структурамі - органамі ўнутраных спраў, падраздзяленнямі Следчага камітэта, пракуратуры.
На заканчэнне пасяджэння калегіі кожны з запрошаных прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання меў магчымасць выказаць сваё меркаванне аб выніках работы і ўзроўні ўзаемадзеяння з Міністэрствам юстыцыі за мінулы год. З іх вуснаў прагучалі словы ўдзячнасці і падзякі ў адрас кіраўніцтва і спецыялістаў ведамства за аказанае садзейнічанне ў вырашэнне многіх пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю міністэрства.
У сваім заключным слове Сяргей Хаменка зазначыў: «2023 год у нашай краіне аб'яўлены Годам міру і стварэння. Мяркую мэтазгодным пазначыць паўторнае патрабаванне аб неабходнасці добрасумленнага выканання службовых абавязкаў кожным работнікам сістэмы Міністэрства юстыцыі. Працытую словы Кіраўніка дзяржавы на нарадзе па пытаннях бяспекі: «А што рабіць, а як рабіць? Яшчэ раз паўтараю: кожнаму на сваім месцы займацца сваёй справай!» Толькі так мы выканаем задачы, якія стаяць перад ведамствам, і ўнясём свой уклад у развіццё нашага грамадства і дзяржавы ў цэлым».
Таксама кіраўнік ведамства адзначыў, што бягучы год з'яўляецца перадэлектаральным. Звярнуў увагу на асабісты ўдзел кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, органаў і арганізацый сістэмы Міністэрства юстыцыі ва ўсіх працэсах, якія будуць адбывацца ў рамках падрыхтоўкі і рэалізацыі адпаведных мерапрыемстваў.
Карыстаючыся магчымасцю, выказаў словы падзякі прадстаўнікам і кіраўнікам рэспубліканскіх органаў кіравання за разуменне важнасці ўзаемадзеяння розных структур пры рэалізацыі задач, ускладзеных кіраўніцтвам нашай краіны на Міністэрства юстыцыі.
Завяршылася калегія ўрачыстай цырымоніяй уручэння ведамасных узнагарод работнікам міністэрства, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму. За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы юстыцыі, узорнае выкананне службовых абавязкаў, высокі прафесіяналізм Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі ўзнагароджаны:
Леўс Іна Уладзіміраўна – начальнік упраўлення Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў;
Пячкуроў Аляксей Уладзіміравіч – намеснік начальніка ўпраўлення па пытаннях некамерцыйных арганізацый;
Яцкевіч Інэса Мікалаеўна – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення фінансава-эканамічнай работы галоўнага ўпраўлення фінансава-эканамічнай работы і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.
Падзяка Міністэрства юстыцыі аб'яўлена:
Васілакі Аляксандру Іванавічу – начальніку аддзела абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння;
Залатухінай Анастасіі Ігараўне – намесніку начальніка ўпраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў;
Макаранка Людміле Міхайлаўне – начальніку ўпраўлення забеспячэння дзейнасці галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання.
У адпаведнасці з пастановай калегіі Міністэрства юстыцыі ад 30.01.2023 № 3 па выніках работы за 2022 год на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі занесены:
Грэкава Лідзія Пятроўна – натарыус Гомельскай натарыяльнай акругі;
Грамадская Людміла Валянцінаўна – начальнік Мазырскага міжраённага аддзела прымусовага выканання;
Каваленка Вольга Віктараўна – загадчык сектара аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна г. Магілёва;
Конева Юлія Станіславаўна – начальнік аддзела натарыята і органаў загса галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама;
Каранеўская Ганна Уладзіміраўна - адвакат Мінскай абласной калегіі адвакатаў;
Крылова Вольга Алегаўна – начальнік аддзела прымусовага выканання Лёзненскага раёна;
Кулінок Святаслаў Валянцінавіч – загадчык аддзела публікацый дзяржаўнай установы “Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь”;
Ляшчынская Ірына Анатольеўна – намеснік начальніка аддзела прымусовага выканання Маскоўскага раёна г. Брэста
Мацкевіч Святлана Сяргееўна – начальнік упраўлення арганізацый прававога абслугоўвання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама;
Місюкевіч Іаланта Рамальдаўна – загадчык сектара аддзела прымусовага выканання Кастрычніцкага раёна г. Гродна;
Рогаў Аляксандр Іванавіч – першы намеснік генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства "БелЮрЗабеспячэнне";
Рудая Вольга Тамашэўна – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Рынейская Кацярына Генадзеўна – намеснік начальніка ўпраўлення прававога рэгулявання сацыяльнай дзейнасці дзяржавы;
Стэльмашук Яна Фаатаўна – першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама;
Стрыжнёва Тамара Васільеўна – галоўны спецыяліст аддзела арганізацыйна-метадычнай і рэгістрацыйнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама;
Філіпчык Наталля Віктараўна – начальнік юрыдычнага аддзела галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама
Харушаўская Таццяна Мікалаеўна – намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама;
Худошына Наталля Сяргееўна – судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарвыканкама;
Чэмка Наталля Аляксандраўна – начальнік аддзела загс Асіповіцкага райвыканкама;
Шарлай Людміла Вячаславаўна – начальнік аддзела прымусовага выканання Барысаўскага раёна.
