Служба "адно акно" Магілёўшчыны. Пад пільнай увагай ажыццяўленне адмінпрацэдур і перспектывы развіцця
13 лютага начальнік упраўлення метадалогіі ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і каардынацыі дзейнасці службы "адно акно" галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Таццяна Салдатава-Талстова прыняла ўдзел у пасяджэнні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
На пасяджэнні было разгледжана пытанне «Аб выкананні ў 2022 годзе патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнн і якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва», аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, дзейнасці службаў «адно акно».
Акрамя таго, прадстаўнік Міністэрства юстыцыі сумесна з галоўным упраўленнем юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта наведалі службы "адно акно" адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва, Магілёўскага гарадскога, Слаўгарадскага і Быхаўскага раённых выканаўчых камітэтаў. У ходзе гэтага візіту была звернута ўвага на выкананне патрабаванняў па прыёме заяў на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур службамі ў адпаведнасці з пералікам, устаноўленым у дадатку 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 “Аб пераліку адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляюцца праз службу "адно акно", матэрыяльна-тэхнічнае абсталяванне службаў і дзелавы стыль адзення работнікаў.
Прадстаўнікі службаў "адно акно" Слаўгарадскага, Быхаўскага раённага і Магілёўскага гарадскога выканаўчых камітэтаў адзначылі, што плануецца абнаўленне памяшканняў, дзе размяшчаюцца службы. У службе адміністрацыі Ленінскага раёна г. Магілёва сёлета мяркуецца ўстанавіць электроннае кіраванне чаргой.
