Падведзены вынікі і расстаўлены прыярытэты ў рабоце натарыята Мінскай вобласці
23 студзеня на пашыраным пасяджэнні Савета натарыусаў Мінскай абласной натарыяльнай палаты падведзены вынікі работы натарыусаў Мінскай абласной натарыяльнай акругі за 2022 год і пастаўлены мэты і задачы на бягучы год.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Мікалай Старавойтаў, начальнік упраўлення натарыята і загсаў Міністэрства юстыцыі Наталля Жукава, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Аляксандр Бачыла, кіраўнікі Беларускай і Мінскай абласной натарыяльных палат, натарыусы.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны вынікі работы камісій натарыяльных палат, пытанні арганізацыі натарыяльнага абслугоўвання грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб пры выездах натарыусаў у аграгарадкі і іншыя населеныя пункты.
У сваім выступленні на пасяджэнні Мікалай Старавойтаў звярнуў увагу на павелічэнне нагрузкі на натарыусаў Мінскай абласной натарыяльнай акругі, неабходнасць яе раўнамернага размеркавання і павышэнне ролі загадчыка натарыяльнай канторы. Адзначана зніжэнне ў 2022 годзе колькасці зваротаў грамадзян у сферы натарыяльнай дзейнасці па Мінскай вобласці, якія паступілі ў Міністэрства юстыцыі і Мінскую абласную натарыяльную палату.
Намеснік Міністра абазначыў далейшую цыфравізацыю натарыята як адзін з прыярытэтных напрамкаў работы, звярнуў увагу на значную ролю натарыусаў у прававой асвеце грамадзян і аказанні бясплатнай юрыдычнай дапамогі насельніцтву. Таксама абмеркаваны пытанні ўдзелу членаў Савета маладых натарыусаў у праектах і мерапрыемствах Міністэрства юстыцыі, Беларускай натарыяльнай палаты і іншых мерапрыемствах у мэтах сацыяльнага станаўлення і развіцця моладзі, найбольш поўнай рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах дзяржавы і грамадства.
У рамках мерапрыемства загадчык натарыяльнай канторы Мінскага раёна № 2 Інэса Буглак узнагароджана Падзякай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
