Сяргей Хаменка: Людзі - галоўны рэсурс у нашай дзяржаве
Аб эканоміцы, як аб падмурку нацыянальнай бяспекі ішла размова на сустрэчы Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі з прадстаўнікамі падведамных арганізацый у Салігорску.
Горад шахцёраў стаў першым пунктам маршруту сённяшняй рабочай паездкі Міністра па Мінскай вобласці. У памяшканні суда Салігорскага раёна Сяргей Хаменка сустрэўся з працоўнымі калектывамі аддзела прымусовага выканання, загса, натарыята і адвакатуры. У рамках работы рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы з актывам раёна абмеркаваны пытанні эканамічнай бяспекі.
«Сёння Беларусь знаходзіцца пад беспрэцэдэнтным санкцыйным ціскам. Менавіта дзякуючы таму, што адбываецца сёння, мы прыйшлі да таго, што абароненасць і незалежнасць галін і сфер эканомікі ад уздзеяння і пагроз з боку недружалюбных краін – ключавая ўмова ўстойлівага развіцця беларускай дзяржавы. Калі мы гаворым аб эканамічнай бяспецы, мы гаворым аб падмурку нацыянальнай бяспекі ў цэлым», – пачаў сваё выступленне Міністр.
У ходзе размовы кіраўнік ведамства звярнуў увагу, што работа з людзьмі, аказанне ім якаснай прававой дапамогі з'яўляецца адным са складальнікаў эканамічнай бяспекі краіны.
"Людзі - галоўны рэсурс у нашай дзяржаве", - падкрэсліў Сяргей Хаменка.
Пасля сустрэчы з актывам Салігорскага раёна Сяргей Хаменка ацаніў ход рамонту памяшканняў юрыдычнай кансультацыі, умовы, якія ствараюцца для работнікаў і прыёму наведвальнікаў. Са станоўчага боку адзначыў ідэю добраўпарадкавання дзіцячага кутка: «Дзіця не павінна чуць «дарослыя размовы».
Сяргей Хаменка падкрэсліў правільнасць рашэнняў па ўстаноўцы сістэмы відэаназірання, добраўпарадкаванні пакоя прыёму ежы, зоны чакання і асобнага пакоя для перагавораў адвакатаў з кліентамі.
Наведваючы натарыяльную кантору Салігорска, размешчаную ў асобным крыле будынка раённага суда, Міністр юстыцыі адзначыў прасторныя кабінеты і зону чакання, абсталяваныя для зручнасці работнікаў і наведвальнікаў.
Сяргею Хаменку прадставілі праект рэканструкцыі і рамонту дадатковых плошчаў пад захоўванне архіўных фондаў натарыята.
Размаўляючы з работнікамі канторы, пацікавіўся ходам рэалізацыі Канцэпцыі прававой палітыкі Рэспублікі Беларусь у паўсядзённай дзейнасці натарыусаў. Не засталіся без увагі і асноўныя палажэнні праекта Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
У раённым выканаўчым камітэце Сяргей Хаменка наведаў службу "адно акно". Правільным і зручным назваў абсталяванне асобнага ўваходу для наведвальнікаў, устаноўку сістэмы відэаназірання, добраўпарадкаванне працоўных месцаў, якія забяспечваюць канфідэнцыйнасць інфармацыі.
У спецыялістаў службы "адно акно" кіраўнік ведамства пацікавіўся пытаннямі карыстання абноўленым праграмным забеспячэннем, яго тэхнічнай падтрымкай. Як зручнасць з практычнага пункту гледжання была адзначана магчымасць інтэгравання новай версіі ПК "Адно акно" з яго папярэдняй версіяй, якая пакуль яшчэ выкарыстоўваецца ў сельвыканкамах.
У завяршэнне свайго рабочага візіту Міністр юстыцыі вывучыў арганізацыю дзейнасці аддзела прымусовага выканання Салігорска. Пацікавіўся ўмовамі размяшчэння супрацоўнікаў, аддаленасцю абслугоўваных тэрыторый, умовамі выезду на ўчастак. Са станоўчага боку ацаніў парадак захоўвання дакументаў у архіўным памяшканні, абмежаваны доступ да іх.
Слуцк - другая кропка маршруту. Тут Сяргей Хаменка не пакінуў без увагі музей гісторыі слуцкіх паясоў, дзе выконваючая абавязкі дырэктара музея Ларыса Тарасава правяла экскурсію, азнаёміўшы з працэсам іх вытворчасці ад старадаўніх часоў і да нашых дзён.
Завяршылася паездка наведваннем раённага загса, убранне якога Міністр ацаніў па заслугах.