Зацверджаны рэгламенты адміністрацыйных працэдур па пытаннях атрымання ліцэнзіі на аказанне юрыдычных паслуг і ажыццяўленне рыэлтарскай дзейнасці
Пастановай Міністэрства юстыцыі ад 3 красавіка 2023 г. № 22 зацверджаны рэгламенты адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, звязаных з атрыманнем ліцэнзіі на аказанне юрыдычных паслуг і ажыццяўленне рыэлтарскай дзейнасці.
Зацверджаны рэгламенты па наступных падпунктах адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур:
12.2.1 "Атрыманне ліцэнзіі на аказанне юрыдычных паслуг";
12.2.2 "Змена ліцэнзіі на аказанне юрыдычных паслуг";
12.21.1 "Атрыманне ліцэнзіі на ажыццяўленне рыэлтарскай дзейнасці";
12.21.2 «Змена ліцэнзіі на ажыццяўленне рыэлтарскай дзейнасці».
Рэгламентамі, у прыватнасці, устаноўлены:
асаблівасці ажыццяўлення ўказаных адміністрацыйных працэдур;
пералік дакументаў і (або) звестак, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, якія прадстаўляюцца зацікаўленай асобай;
дзеянні, якія здзяйсняюцца ўпаўнаважаным органам па выкананні адміністрацыйнага рашэння;
від і памер платы, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.
Пастанова прынята ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2021 г. № 240 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання".
Пастанова Міністэрства юстыцыі ад 14 студзеня 2022 г. № 4 "Аб зацвярджэнні рэгламентаў адміністрацыйных працэдур" прызнаецца страціўшай сілу.
Пастанова № 22 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Сачыце за раздзелам "Афіцыйнае апублікаванне" на Нацыянальным прававым Інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.
