Прадстаўлены новы кіраўнік у галоўным упраўленні юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама

Сёння Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка сумесна з губернатарам Брэсцкай вобласці Юрыем Шулейкам прадставіў калектыву галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама ў якасці новага кіраўніка Алену Ляшчышыну.

Алена Сяргееўна раней працавала ў Гаспадарчым судзе Брэсцкай вобласці на пасадзе судовага выканаўцы. З 2014 года па цяперашні час - намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання - начальнік аддзела прымусовага выканання ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

Працягнулася сустрэча абмеркаваннем актуальных пытанняў па асноўных напрамках дзейнасці падраздзялення. У ходзе нарады кіраўнік ведамства абазначыў абстаноўку на граніцы краіны, акцэнтаваў увагу на недружалюбных дзеяннях шэрага дзяржаў. Асобна спыніўся на дасягненнях Рэспублікі Беларусь у эканамічнай сферы.

На заканчэнне Сяргей Хаменка пажадаў кіраўніку галоўнага ўпраўлення юстыцыі поспехаў на новай пасадзе, а ўсяму калектыву цікавай і плённай работы.

уверх