Высокі камандны дух і волю да перамогі праявіла каманда Міністэрства юстыцыі на Мінскай лыжні

Некалькі тысяч спартсменаў і балельшчыкаў "Мінская лыжня" сабрала сёння ў рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы".

У ліку каманд рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання традыцыйна ўдзел прынялі і прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі: Юлія Усцінава, Андрэй Жукавец, Яўген Какуша і капітан каманды - намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч.

Лютаўскае надвор'е пераменлівым ветрам, мокрым снегам і галалёдам спрабавала ўнесці свае карэктывы ў праграму спаборніцтваў, але не змагло зламаць ні сілу духу спартсменаў, ні рызыку і гарачую падтрымку балельшчыкаў.

Як адзначылі ўдзельнікі спаборніцтваў, з кожным годам узровень падрыхтоўкі каманд расце. Як на трасе, так і на агнявым рубяжы нельга расслабляцца ні на секунду, нават каб застацца ў дзесятцы лідэраў.

«На кожным участку трасы, на агнявым рубяжы адчувалася падтрымка прадстаўнікоў і ўдзельнікаў каманды, з трыбун былі чутныя падбадзёрванні і рачулкі заўзятараў Міністэрства юстыцыі. І гэта надавала дадатковыя сілы ў гонцы, вельмі моцна матывавала да годнага выніку», - адзначыў Зміцер Касцюкевіч пасля фінішу.

Некалькі прыкрых промахаў і штрафных кругоў не дазволілі камандзе Міністэрства юстыцыі падняцца на п'едэстал гонару, але паказаны сёмы вынік у сваёй падгрупе быў сапраўды вартым і парадаваў як саміх спартоўцаў, так і групу падтрымкі.

Кіраўнік ведамства Сяргей Хаменка падзякаваў удзельнікам за прыкладзеныя намаганні і волю да перамогі, арганізатараў і балельшчыкаў - за актыўную падтрымку, аказаную камандзе.

«Вынік нядрэнны, але ёсць да чаго імкнуцца. Выснова з сённяшняй гонкі можна зрабіць адзін трэба рэгулярна трэніравацца і падтрымліваць сябе ў добрай форме. А сілы волі і імкнення да перамогі ў вас хапае», - падкрэсліў Міністр юстыцыі.

Нягледзячы на перыпетыі надвор'я, спаборніцтвы прайшлі сапраўды на высокім узроўні ў святочнай атмасферы дзякуючы намаганням арганізатараў і актыўнасці балельшчыкаў каманд, якія прадстаўлялі ўсе рэгіёны краіны і розныя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання.

«Менская лыжня – адно з галоўных спартовых святаў Беларусі, якое стала нашай нацыянальнай традыцыяй. І не галоўнае тут, якое месца заняло міністэрства. Галоўнае - камандны дух, спартыўны азарт, які гуртуе калектыў, далучае да здаровага ладу жыцця людзей усіх узростаў і прафесій. У наш няпросты час падобныя мерапрыемствы паказваюць усяму свету, перш за ўсё нашым нядобразычліўцам, што беларусаў проста так не зламаць, і любы знешні ціск робіць толькі мацней нашу дзяржаву і наш народ», – заявіў Сяргей Хаменка, размаўляючы з калектывам Міністэрства юстыцыі, які прымаў удзел у мерапрыемстве.

уверх