Рабочы візіт Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі ў Капыль
Сёння Капыльшчыну з працоўным візітам наведаў Міністр юстыцыі Сяргей Хаменка. Кіраўнік ведамства правёў прыём грамадзян, у час якога былі разгледжаны звароты капылян і жыхароў горада Слуцка, якія датычацца дзейнасці органаў прымусовага выканання, а таксама якія ляжаць у сферы землеўпарадкавання і грамадзянска-прававых адносін. Шэраг спрэчных пытанняў, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Міністэрства юстыцыі, былі вырашаны падчас асабістага прыёму. Па астатніх былі дадзены даручэнні адпаведным службовым асобам.
У рамках рабочага візіту Сяргей Хаменка сумесна са старшынёй Капыльскага райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця абноўленага адміністрацыйнага будынка, які аб'яднаў у сабе тры службы - "адно акно", аддзел землеўпарадкавання райвыканкама і натарыяльную кантору Капыльскага раёна.
На заканчэнне службовай камандзіроўкі Міністр юстыцыі азнаёміўся з размяшчэннем аддзела загс і аддзела прымусовага выканання раённага цэнтра. У ходзе сустрэчы з працоўнымі калектывамі наведаных падраздзяленняў Сяргей Хаменка давёў інфармацыю аб палітычнай абстаноўцы ўнутры краіны і за яе межамі, прынятых Законах "Аб Усебеларускім народным сходзе", "Аб асновах грамадзянскай супольнасці" і "Аб змене законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб'яднанняў". Падводзячы вынік сустрэчы, Міністр юстыцыі асобна спыніўся на выканальніцкай дысцыпліне і патрабаваннях да кожнага служачага на даручаным участку работы.
