Хаменка: ад кожнага судовага рашэння залежыць лёс асобы і стабільнасць грамадства
Ад кожнага судовага рашэння залежыць лёс асобы і стабільнасць грамадства, заявіў міністр юстыцыі Сяргей Хаменка на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Векавы шлях, выбрукаваны працай многіх пакаленняў суддзяў, прывёў да станаўлення незалежнай судовай сістэмы нашай краіны. Кожнае вынесенае рашэнне вызначае лёс асобы, з'яўляецца залогам стабільнасці грамадства і забяспечвае росквіт дзяржавы. Пастаяннае развіццё грамадскіх адносін патрабуе ад судовай сістэмы ўдасканалення. Канстытуцыйная і судовая рэформы дазволяць. правасуддзю выйсці на новы ўзровень. Сёння Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь служыць гарантам абароны правоў грамадзян на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Словы дэвізу: права, закон, справядлівасць - вамі рэалізаваны на справе", - сказаў Сяргей Хаменка.
Паводле яго слоў, дзейнасць судоў садзейнічае развіццю інстытута медыяцыі як механізму вырашэння спрэчак. "І тут вы не ўбаку, а непасрэдна ўдзельнічаеце ва ўдасканаленні інстытута медыяцыі", - адзначыў міністр.
Суды з'яўляюцца непасрэдным удзельнікам у распрацоўцы найсур'ёзных нарматыўна-прававых актаў дзяржавы, падкрэсліў міністр. "Упэўнены, што наша ўзаемадзеянне і ў далейшым будзе служыць развіццю судовай сістэмы ў інтарэсах грамадзян", - дапоўніў Сяргей Хаменка.
Сёння Вярхоўны Суд ва ўзаемадзеянні з Беларускім дзяржаўным універсітэтам праводзіць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю "Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць", да ўдзелу ў якой запрошаны кіраўнікі ключавых дзяржаўных органаў нашай краіны, кіраўнікі і суддзі Суда ЕАЭС, Эканамічнага суда СНД, Вярхоўнага Суда Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі навуковай супольнасці. Сярод тэм, запланаваных да абмеркавання ўдзельнікамі канферэнцыі, - асноўныя вынікі рэформы сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, роля кіраўніка дзяржавы ў фармаванні і ўмацаванні сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, узаемадзеянне судовай і заканадаўчай улады ў кантэксце развіцця нацыянальнага права, трансфармацыя юрыдычнай адукацыі ва ўмовах сучасных выклікаў .
Фота Сяргея Шэлега
