У Віцебску адбылося паседжанне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі па выніках працы за 2022 год

Сёння адбылося пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама, на якім падвялі вынікі работы органаў прымусовага выканання Віцебскай вобласці і галоўнага упраўлення юстыцыі ў цэлым за 2022 год, вызначаны задачы на 2023 год.

У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч, старшыня Віцебскага абласнога суда Аляксандр Федзюкевіч, палкоўнік юстыцыі, начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Аляксандр Гуцко, пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец.

У рабоце калегіі таксама прынялі ўдзел начальнікі тэрытарыяльных органаў прымусовага выканання Віцебшчыны, іх намеснікі, спецыялісты і начальнікі аддзелаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі.

Паказчыкі працы органаў прымусовага выканання абмеркавалі на базе Віцебскага аблвыканкама. Аб выніках работы за 2022 год і задачах на 2023 далажыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікіта Разяпаў. Ён зазначыў, што на працягу мінулага года паказчыкі тэрытарыяльнымі аддзеламі вобласці выконваліся штомесяц. Дынаміка росту спагнанняў дадатная.

У мэтах павышэння эфектыўнасці выканання выканаўчых дакументаў, змяншэння астаткаў выканаўчых вядзенняў і павелічэння спагнання грашовых сродкаў па выканаўчых дакументах наладжана работа па ўзаемадзеянню з сумежнымі ведамствамі і структурамі Віцебскай вобласці, якая будзе прадоўжана ў бягучым годзе.

У час абмеркавання гэтага пытання з дакладамі выступілі намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання - начальнік аддзела арганізацыі і кантролю прымусовага выканання Марына Уласенка, намеснік начальніка аддзела прымусовага выканання Сяргей Ткачэнка, намеснік начальніка ўпраўлення прымусовага выканання (па ўласнай бяспецы) Мікалай Кабачэўскі.

 

Падводзячы вынікі выступленняў адносна работы судовых выканаўцаў Віцебскай вобласці, намеснік Міністра юстыцыі Дзмітрый Касцюкевіч вылучыў асноўныя напрамкі ў рабоце, у ліку якіх істотнае скарачэнне астаткаў выканаўчых вядзенняў, павелічэнне аб'ёму спагнання грашовых сродкаў, у тым ліку ў даход дзяржавы, павышэнне якасці работы па выканаўчых вядзеннях аб спагнанні адміністрацыйных і крымінальных штрафаў, аб спагнанні сродкаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржзабеспячэнні, удасканаленне форм кантролю за тэрмінамі разгляду судовымі выканаўцамі заяў (хадайніцтваў) бакоў выканаўчага вядзення, удасканаленне форм і метадаў міжведамаснага ўзаемадзеяння і іншыя. Таксама Дзмітрый Алегавіч звярнуў увагу прысутных на тое, што сёлета ў студзені Міністр юстыцыі падпісаў загад, які рэгламентуе дзейнасць органаў прымусовага выканання. З дакументам можна будзе азнаёміцца найбліжэйшым часам.

Працягнулася паседжанне абмеркаваннем вынікаў працы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама за 2022 год і задачах на 2023 год, якое прайшло ў канферэнц-зале ўпраўлення прымусовага выканання. Да яго падключыўся намеснік старшыні абласнога выканаўчага камітэта Вячаслаў Дурноў.

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў галоўнага ўпраўлення юстыцыі давялі асноўныя лічбавыя паказчыкі праведзенай работы за мінулы год, агучылі праблемныя пытанні і шляхі іх вырашэння.

Падводзячы вынікі пасяджэння, намеснік Міністра падзякаваў калектыву галоўнага ўпраўлення юстыцыі на чале з начальнікам за праведзеную работу, узважаны падыход у агульную справу і пажадаў новых поспехаў і дасягненняў у 2023 годзе.

У сваю чаргу Вячаслаў Дурноў падзякаваў работнікам галоўнага ўпраўлення за выкананне плана па прававой асвеце насельніцтва Віцебскай вобласці, за кантроль дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, работу са зваротамі грамадзян і таксама пажадаў паспяховай і плённай работы ў новым годзе.

У завяршэнне калегіі прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых работнікаў па выніках 2022 года.

 

Па матэрыялах галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама.

уверх