Віцебская абласная калегія адвакатаў падвяла вынікі 2022 года
Справаздачны сход Віцебскай абласной калегіі адвакатаў (ВАКА) адбыўся 24 студзеня 2023 года.
На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў А.І. Швакоў, начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Д.А.Падлеская, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Т.М. Харушэўская.
Старшыня ВАКА А.М.Барашкова падвяла вынікі работы калегіі за мінулы год і абазначыла прыярытэтныя напрамкі на бягучы.
Яна адзначыла, што 2022 год быў багаты на падзеі. Гэта і прымяненне змен у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці, змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, 100-годдзе ўтварэння адвакатуры, удзел у мерапрыемствах у Год гістарычнай памяці і інш. Аднак па выніках можна ўпэўнена сказаць, “Віцебская абласная калегія адвакатаў справілася з усімі пастаўленымі задачамі і паспяхова завяршыла мінулы год”, - падкрэсліла кіраўніца калегіі.
Са справаздачай перад прысутнымі таксама выступіла старшыня рэвізійнай камісіі абласной калегіі А.І. Быкава.
Старшыня БРКА А.І.Швакоў у сваім звароце да адвакатаў не толькі абазначыў найбольш актуальныя пытанні, якія стаяць сёння перад інстытутам, але і асабліва падкрэсліў неабходнасць дакладнага і няўхільнага захавання заканадаўства, якое рэгулюе дзейнасць адвакатуры.
Аб падтрыманні высокага прафесійнага ўзроўню адвакатаў і няўхільным захаванні Правілаў прафесійнай этыкі гаварыла ў сваім выступленні начальнік упраўлення адвакатуры і ліцэнзавання юрыдычнай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Д.А. Падлеская.
Т.М. Харушэўская ў сваю чаргу звярнула ўвагу на актыўнае ўзаемадзеянне Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама і Віцебскай абласной калегіяй адвакатаў.
Яна падкрэсліла важнасць аказання даступнай і кваліфікаванай юрыдычнай дапамогі насельніцтву, неабходнасць вырашэння кадравага пытання і прыцягнення ў адвакатуру моладзі.
У завяршэнне канферэнцыі ўзнагародзілі лепшых адвакатаў калегіі.