Аб правядзенні ў 2022 годзе штогадовага семінара для ізноў створаных грамадскіх аб’яднанняў

Семінар для прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў, з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі якіх прайшло менш двух гадоў, праводзіцца Міністэрствам юстыцыі з мэтай растлумачэння пытанняў адносна дзейнасці гэтых арганізацый, у тым ліку прадстаўлення штогадовай инфармацыі (справаздачнасці) аб сваёй дзейнасці і давядзення яе да ўсеагульнае ведама, вядзення справаводства, узаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі, рэгулявання працоўнай дзейнасці, падаткаабкладання некамерцыйных арганізацый і інш. пытанняў.

Удзел у семінары маюць магчымасць таксама прыняць, пры адпаведным жаданні, грамадскія аб’яднанні, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць болей двух гадоў.

На дадзеным мерапрыемстве прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў дзеляцца сваім вопытам у сферы дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў, абмяркоўваюць праблемы, якія вынікаюць пры ажыццяўленні такой дзейнасці, у тым ліку ва ўзаемаадносінах з дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі, дыскусіруюць па іншых актуальных пытаннях.

Міністэрства юстыцыі адзначае пастаянную запатрабаванасць у працягу практыкі правядзення падобных мерапрыемстваў для грамадскіх аб’яднанняў, у сувязі з чым запланавана правядзенне ў лістападзе 2022 году семінара для ізноў створаных грамадскіх аб’яднанняў, з моманту дзяржаўнай рэгістрацыі якіх прайшло менш двух гадоў.

Грамадскія аб’яднанні, у выпадку наяўнасці ў іх пытанняў, якія па іх меркаванні трэба агучыць на дадзеным семінары, могуць накіраваць іх у Міністэрства юстыцыі «з паметкай: для разгляду на семінары», а таксама паведаміць аб жаданні непасрэднага ўдзелу ў прызначаным семінары, якія будзе праводзіцца Міністэрствам юстыцыі.

уверх