Аб правядзенні ў 2022 годзе рэспубліканскага конкурсу сярод маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў

Міністэрствам юстыцыі з удзелам Міністэрства адукацыі, Рэспубліканскага саюза грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый», Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», Грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» праводзіцца рэспубліканскі конкурс сярод маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.

Дадзены конкурс праводзіцца з мэтай актывізацыі і кансалідацыі ў Рэспубліцы Беларусь маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, стварэння і забеспячэння аптымальных умоў для дзейнасці маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, падтрымкі маладзёжных ініцыятыў, садзейнічання раскрыццю творчага і арганізатарскага патэнцыялу моладзі ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Конкурс з’яўляецца адкрытым і ў ім могуць прыняць удзел маладзёжныя грамадскія аб’яднанні, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку і ажыццяўляючыя дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Конкурс прадугледжвае наступныя намінацыі: «Актыўная грамадзянская пазіцыя», «Ваенна-патрыятычнае выхаванне», «Прававая асвета», «Самарэалізацыя дзяцей і моладзі», «Моладзь і клопат аб тых, хто мае патрэбу», «Фізічная культура і спорт».

Інфармацыя адносна кандыдатаў для ўдзелу ў конкурсе прадстаўляецца рэгіструючымі органамі дадзеных арганізацый.

уверх