Асобныя аспекты падрыхтоўкі праектаў рашэнняў абмеркавалі ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце

11 кастрычніка 2022 года на базе ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта адбыўся семінар па асобных аспектах падрыхтоўкі і прыняцця рашэнняў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў з мэтай аказання работнікам гэтых дзяржаўных органаў метадалагічнай і практычнай дапамогі.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы і метадалогіі яе правядзення галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Ксенія Дамарад.

У рамках названага семінара Ксеніяй Дамарад былі абазначаны асноўныя патрабаванні да падрыхтоўкі праектаў рашэнняў Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў нарматыўнага характару і накіравання іх на абавязковую юрыдычную экспертызу, сістэмныя праблемы, якія ўзнікаюць у ходзе яе правядзення, а таксама дадзены адпаведныя рэкамендацыі па іх устараненню.

уверх