Служба "адно акно" - вынікі 2022 года
Прыярытэтамі ў дзейнасці любой дзяржавы з'яўляюцца абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэнне якасці іх жыцця.
Адной з прынятых мер для дасягнення гэтых задач з'яўляецца стварэнне службаў "адно акно", дзейнасць якіх накіравана на стварэнне больш даступнай і зразумелай для грамадзян працэдуры ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі.
Асноўнымі задачамі службы "адно акно" з'яўляюцца:
- прыём заяў ад грамадзян і юрыдычных асоб;
- кансультаванне па адміністрацыйных працэдурах;
- накіраванне запытаў і афармленне пакета дакументаў, неабходных для падрыхтоўкі праектаў рашэнняў;
- выдача даведак з наяўных баз даных, апавяшчэнне грамадзян і юрыдычных асоб аб прынятых рашэннях.
У 2022 г. у рэспубліцы былі арганізаваны дзве новыя службы (г.г. Фаніпаль і Заслаўе), адміністрацыяй Маскоўскага раёна г. Мінска адкрыты філіял у ГЦ "Сталіца", у многіх службах абсталяваны дзіцячыя куткі, зроблены рамонт у памяшканнях, у якіх размяшчаюцца, а некаторыя размяшчаюцца ў новых будынках або памяшканнях. Гэтыя меры прымаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў мэтах стварэння камфортных умоў для грамадзян.
Як сведчыць статыстыка, за 2022 г. у службы "адно акно" пададзена 1 126 220 заяў, што на 57 281 заяў больш, чым у годзе мінулым.
Міністэрствам юстыцыі, галоўнымі ўпраўленнямі юстыцыі абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў ажыццяўляецца агульная каардынацыя дзейнасці службаў "адно акно", у тым ліку на пастаяннай аснове:
• праводзяцца маніторынгі ў службах "адно акно" рэгіёнаў, у тым ліку з прымяненнем фармату "таемны наведвальнік", па выніках якіх у адрас мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў накіроўваюцца рэкамендацыі па ўдасканаленні дзейнасці службаў. Маніторынгі службаў "адно акно" рэгіёнаў праводзяцца выбарачна;
У 2022 г. прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі праведзены маніторынг 44 службаў "адно акно" (Брэсцкая вобласць - 9, Віцебская вобласць - 4, Гомельская вобласць - 6, Гродзенская вобласць - 5, Мінская вобласць - 12, Магілёўская вобласць - 8).
• арганізоўваюцца абласныя і рэспубліканскія семінары па пытаннях дзейнасці службаў "адно акно", праводзяцца навучальныя мерапрыемствы ў мэтах павышэння кваліфікацыі работнікаў службаў "адно акно", для абмеркаванняў найбольш вострых пытанняў, якія ўзнікаюць на практыцы.
Сачыць за дзейнасцю службаў "адно акно" можна на афіцыйных сайтах выканкамаў, у сродках масавай інфармацыі (газеты, тэлебачанне), сацыяльных сетках (Facebook, Аднакласнікі, Instagram) і ў мэсэнджэры Telegram галоўных упраўленняў юстыцый.
