Заслужаныя ўзнагароды і святочны настрой у гонар Дня юрыста
Традыцыйна ў першую нядзелю снежня юрыдычная супольнасць Беларусі адзначыла сваё прафесійнае свята - Дзень юрыста.
Асноўныя ўрачыстасці з гэтай нагоды былі арганізаваны Міністэрствам юстыцыі 9 снежня і прайшлі ў некалькі этапаў.
У першай палове дня адбылося ўзнагароджанне лепшых работнікаў сістэмы Міністэрства юстыцыі з усёй рэспублікі на ўрачыстым сходзе ў сталічнай канцэртнай зале "Верхні горад".
Удзельнікаў сходу ад імя кіраўніцтва ведамства прывітала першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава. Шчырыя віншаванні і словы ўдзячнасці работнікам цэнтральнага апарата міністэрства, галоўных упраўленняў юстыцыі, органаў прымусовага выканання, загса, натарыята, адвакатуры гучалі з вуснаў запрошаных кіраўнікоў цэлага шэрага міністэрстваў і ведамстваў, якія ўзаемадзейнічаюць у сферы юстыцыі.
Напрыканцы ўрачыстага сходу Ганаровымі граматамі Міністэрства юстыцыі былі ўзнагароджаны пераможцы рэспубліканскага агляду-конкурсу прафесійнага майстэрства работнікаў органаў, якія рэгіструюць акты грамадзянскага стану, які праводзіўся ў рамках Года гістарычнай памяці і напярэдадні 105-годдзя ўтварэння органаў загса.
У намінацыі "Лепшы вядучы па правядзенні ўрачыстага абраду - рэгістрацыя заключэння шлюбу" ўзнагароджаны:
Аношка Галіна Міхайлаўна - начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта;
Капытак Юлія Уладзіміраўна - старшы інспектар Палаца грамадзянскіх абрадаў галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Пераможца ў намінацыі "Лепшы вядучы па правядзенні ўрачыстага абраду - рэгістрацыя нараджэння":
Крывогіна Марына Леанідаўна - кіраўнік спраў Азярэцкага сельскага выканаўчага камітэта Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
У намінацыі "Лепшы вядучы па правядзенні юбілейнай урачыстасці" ўзнагароджаны:
Агей Алена Уладзіміраўна - начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта;
Васільева Ксенія Яўгенаўна - начальнік аддзела запісу актаў грамадзянскага стану Кастрычніцкага раёна г.Мінска.
У другой палове дня ў зале нарад міністэрства работнікі цэнтральнага апарата з рук Наталлі Філіпавай атрымалі заслужаныя ведамасныя ўзнагароды: нагрудныя знакі Міністэрства юстыцыі, Ганаровыя граматы і Падзякі Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
А прыемным завяршэннем пятнічных урачыстасцяў стаў святочны канцэрт у кангрэс-холе "Мінск" гасцініцы "Прэзідэнт-гатэль" для работнікаў органаў юстыцыі. Перад яго пачаткам усе ўдзельнікі і госці змаглі азнаёміцца з выставачнымі экспазіцыямі, арганізаванымі Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь, дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі і Беларускай натарыяльнай палатай.
Са святочнай сцэны прагучалі віншаванні з Днём юрыста ад кіраўніка Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Канстанціна Бурака і Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі. На экране прадэманстраваны відэазапісы віншаванняў міністраў юстыцыі Азербайджанскай Рэспублікі Мамедава Фікрэта Фарруховіча, Рэспублікі Казахстан Мусіна Каната Сяргеевіча, Кыргызскай Рэспублікі Баетава Аяза Батыркуловіча, Рэспублікі Узбекістан Ташкулава Акбара Джурабаевіча.
У ліку ганаровых гасцей на мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі расійскай дэлегацыі, якія з рабочым візітам наведваюць нашу краіну гэтымі днямі. Міністр юстыцыі Расійскай Федэрацыі Канстанцін Анатольевіч Чуйчанка ў сваёй віншавальнай прамове адзначыў высокі ўзровень узаемадзеяння міністэрстваў дзвюх краін у рамках Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі, а таксама непарыўнае сяброўства, якое звязвае два брацкія народы.
За заслугі ва ўмацаванні міжнароднага супрацоўніцтва і ў сувязі з 220-годдзем стварэння Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі сярэбраным медалём "За садзейнічанне" былі ўзнагароджаны работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі Беларусі: Таццяна Дыбаль, Вольга Пахомава, Аксана Рэлява і Юлія Усцінава.
Святочны настрой усім удзельнікам канцэрта ў гэты вечар дарылі музычныя і танцавальныя нумары ў выкананні Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Ансамбль песні і танца ўнутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь" і Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь "Духавы аркестр Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама".
