Адбыўся працоўны візіт у Жодзінскі гарвыканкам

30 лістапада першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава, начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Валянціна Якімовіч і начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Бачыла ў рамках падрыхтоўкі рэспубліканскага семінара "Лепшыя практыкі функцыянавання службаў "адно акно" наведалі Жодзінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

У час рабочага візіту адбылося азнаямленне з арганізацыяй дзейнасці службы "адно акно", а таксама былі абмеркаваны арганізацыйныя пытанні падрыхтоўкі рэспубліканскага семінара.

уверх