Сумесная сустрэча органаў юстыцыі і консульскіх службаў дзяржаў-удзельніц СНД
23 лістапада 2022 г. на пляцоўцы Выканаўчага камітэта СНД адбылася сумесная сустрэча органаў юстыцыі і консульскіх службаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці.
У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана. Беларускі бок прадставілі супрацоўнікі Міністэрства юстыцыі, Міністэрства замежных спраў, Беларускай натарыяльнай палаты.
У ходзе сустрэчы адбылося абмеркаванне пытанняў прымянення Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 г. і Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 7 кастрычніка 2002 г., а таксама ўдасканалення механізмаў рэалізацыі канвенцый, у тым ліку праз электроннае ўзаемадзеянне.
Бакі адзначылі высокую значнасць супрацоўніцтва ў рамках рэалізацыі палажэнняў названых канвенцый і вызначылі шляхі развіцця далейшага ўзаемадзеяння.
