Зробім горад чысцейшым!
Яркай маляўнічай палітрай напаўняюцца восеньскія краявіды за акном. Адначасова дываном з апалага лісця хаваюцца газоны і тратуары гарадскіх вуліц, паркаў і сквераў.
Традыцыйна на дапамогу камунальнікам у гэты час спяшаюцца работнікі прадпрыемстваў, арганізацый, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і шараговыя грамадзяне.
Навесці парадак на замацаваным участку вуліцы Бельскага сёння ў свой абедзенны перапынак вырашылі і работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства юстыцыі. Узброіўшыся граблямі, дружная каманда ў лічаныя хвіліны ачысціла газоны ад апалага лісця, сухіх галінак і пажухлай травы.
З карысцю правёўшы час на свежым паветры, кожны пастараўся ўнесці свой уклад, каб зрабіць наш горад чысцей.
