Работнікі Мінюста прынялі ўдзел у "Забегу адважных"
Сёння ў сталічным Парку Перамогі прайшоў чарговы "Забег адважных", у якім прынялі ўдзел работнікі Міністэрства юстыцыі. Юлія Усцінава і Уладзімір Высоцкі, актыўныя ўдзельнікі многіх грамадскіх і спартыўных мерапрыемстваў, пры падтрымцы каманды балельшчыкаў Мінюста пераадолелі сёння трасу 2 400 метраў. Каб дайсці да фінішу, удзельнікам неабходна было пералезці праз бар'еры, прайсці лабірынты, пакрышкі, водныя перашкоды, прапаўзці пад БТРам.
Усё гэта дало унікальную магчымасць выпрабаваць сябе на трываласць. І нашы калегі паспяхова з гэтым справіліся, няхай нават і не апынуліся ў ліку прызёраў. Медаль удзельніка забегу, маса станоўчых эмоцый і магчымасць акунуцца ў святочную атмасферу сталі заслужанай узнагародай напярэдадні Дня Перамогі.
Удзельнікі і балельшчыкі былі адзіныя ў меркаванні, што такія мерапрыемствы не толькі далучаюць да здаровага ладу жыцця, але і гуртуюць грамадзян краіны перад памяццю аб вялікім подзвігу нашых продкаў.
