Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь
Сёння ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята ўстаноўлена ў азнаменаванне прыняцця рэспубліканскім рэферэндумам 14 мая 1995 года дзяржаўнай сімволікі і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 157 ад 26 сакавіка 1998 года.
Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выказваюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць. Намаляваны на гербе вянок з залатых жытніх каласоў, пераплецены кветкамі канюшыны і лёну, абвіты чырвона зялёнай стужкай, увасабляе лепшыя якасці беларускага народа - працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.
Чырвоны колер на нашым сцягу - гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер - колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў.
Эталонныя выявы Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, а таксама размешчаны на сайце "Архівы Беларусі", дзе любы ахвочы можа спампаваць іх электронныя версіі. Тут жа размешчаны нарматыўныя прававыя акты, якія змяшчаюць апісанне і вызначаюць парадак іх выкарыстання.
У гэтым жа раздзеле сайта можна азнаёміцца з афіцыйнай сімволікай дзяржаўных органаў, арганізацый, прафесійных саюзаў, грамадскіх аб'яднанняў і так званай тэрытарыяльнай геральдыкай - гербамі абласных, раённых цэнтраў, іншых гарадоў і вёсак Беларусі.
Напярэдадні сённяшняй святочнай даты Дэпартаментам па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь падрыхтавана і размешчана ў адміністрацыйным будынку Міністэрства юстыцыі перасоўная выстаўка, прысвечаная дзяржаўнай сімволіцы і геральдыцы Рэспублікі Беларусь. Выстава ўжо выклікала актыўны інтарэс сярод работнікаў ведамства і будзе вельмі пазнавальнай для маладога пакалення.
