Алег Кот: важна раскрыць патэнцыял моладзі ў інтарэсах дзяржавы
Намеснік Міністра юстыцыі Алег Кот прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска, на якім разгледжана пытанне аб рэалізацыі Праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва на тэрыторыі раёна.
У сваім выступленні Алег Кот адзначыў, што па даручэнню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з рэзалюцыяй VI Усебеларускага народнага сходу пастановай Урада Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2021 года № 773 зацверджана Праграма патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022-2025 гады.
Праграма грунтуецца на гістарычным досведзе беларускай нацыі, духоўных і маральных традыцыях, каштоўнасных перакананнях і арыенцірах, якія складаюць аснову менталітэту беларусаў, на такіх базавых прынцыпах сучаснага этапа дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі, як «Адзінства. Развіццё. Незалежнасць».
Міністэрства юстыцыі прымае актыўны ўдзел у рэалізацыі праграмы. Адпаведная работа вядзецца ў калектывах органаў Міністэрства юстыцыі. Ажыццяўляецца падтрымка асоб з актыўнай патрыятычнай пазіцыяй, ствараюцца ўмовы для рэалізацыі іх прафесійнага і творчага патэнцыялу.
Таксама Міністэрства юстыцыі, з'яўляючыся рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, ажыццяўляе дзяржаўную рэгістрацыю і кантроль за дзейнасцю грамадскіх аб'яднанняў, вывучае і аналізуе інфармацыю аб іх рабоце.
У рэспубліцы зарэгістравана больш за 2900 грамадскіх аб'яднанняў. Большасць грамадскіх аб'яднанняў створаны для вырашэння тых жа задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Гэта задачы ў галіне адукацыі, фізічнай культуры і спорту, сацыяльнага забеспячэння, аховы здароўя.
Звяртаючыся да прысутных, Алег Мікалаевіч адзначыў, што ў рэспубліцы ажыццяўляе дзейнасць больш як 180 маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, якія аб'ядноўваюць грамадзян ва ўзросце да трыццаці аднаго года, выказваюць іх спецыфічныя інтарэсы і статутная дзейнасць якіх накіравана на забеспячэнне сацыяльнага станаўлення і ўсебаковага развіцця моладзі.
«І безумоўна ў цяперашніх рэаліях асаблівая ўвага ў сферы патрыятычнага выхавання насельніцтва павінна надавацца менавіта працы, звязанай з патрыятычным выхаваннем маладых людзей, раскрыццём іх патэнцыялу ў інтарэсах дзяржавы, у якой мы жывем. У рэспубліцы на сістэмнай аснове праходзяць сустрэчы Кіраўніка дзяржавы з моладдзю, якія накіраваны на развіццё ў маладых людзей патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцей», - адзначыў намеснік Міністра.
«Бясспрэчна, моладзевыя грамадскія аб'яднанні гуляюць ключавую ролю ў фармаванні будучыні нашай краіны. Але і адказнасць на маладое пакаленне ўскладаецца немалая: шмат у чым наша заўтра будзе залежаць ад мэтанакіраванасці і актыўнасці маладых людзей. Тут неабходна ўлічваць, што эфектыўнае развіццё сучаснай грамадзянскай супольнасці, пабудова стабільнай эканомікі немагчыма без паўнавартаснага выкарыстання патэнцыялу, якім валодаюць моладзевыя арганізацыі», - рэзюмаваў свой выступ Алег Кот.
Пасля заканчэння пасяджэння намеснік Міністра юстыцыі правёў асабісты прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі ведамства.
