Сяргей Каліноўскі: Вырашаем праблемы разам
Сёння намеснік Міністра юстыцыі Сяргей Каліноўскі правёў сустрэчу з судовымі выканаўцамі аддзелаў прымусовага выканання г. Брэста. Сяргей Аляксеевіч абмеркаваў найбольш актуальныя пытанні службовай дзейнасці, акцэнтаваўшы ўвагу на выкананні выканаўчых вядзенняў.
Намеснік Міністра дэталёва азнаёміўся з праблемнымі пытаннямі арганізацыі службовай дзейнасці, нагадаў аб задачах, пастаўленых Кіраўніком дзяржавы. Асобна спыніўся на арганізацыі працы са зваротамі грамадзян.
У ходзе рабочага візіту ў Брэсцкую вобласць Сяргей Аляксеевіч прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста, дзе разглядалася пытанне "Аб выкананні Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем'ях", эфектыўнасці дзейнасці па папярэджанні ўхілення бацькоў ад утрымання дзяцей. Таксама ў пасяджэнні прыняла ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама Іна Савянок, начальнік аддзела прымусовага выканання Ленінскага раёна г. Брэста Людміла Бортнік.
У сваім дакладзе Людміла Аляксандраўна праінфармавала аб праводзімай рабоце з даўжнікамі, абавязанымі да выплаты расходаў на ўтрыманне дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні.
Падводзячы вынікі пасяджэння, Сяргей Аляксеевіч адзначыў, што неабходна ажыццяўляць належны кантроль за ўмовамі жыцця і выхавання дзяцей, адносна якіх паступае інфармацыя аб невыкананні іх бацькамі абавязкаў па выхаванню. Бо толькі ў выніку агульнай працы можна дасягнуць максімальных вынікаў.
