РУП "БелЮрЗабеспячэнне" створаны тэлеграм-канал электроннай гандлёвай пляцоўкі

Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам па аказанні паслуг "БелЮрЗабеспячэнне" створаны тэлеграм-канал электроннай гандлёвай пляцоўкі e-auction.by.

Актыўная работа па прасоўванні электроннай гандлёвай пляцоўкі прадпрыемства ў папулярных месэнджарах павінна павялічыць колькасць карыстальнікаў, павысіць рэзультатыўнасць рэалізацыі маёмасці, умацаваць пазітыўны імідж прадпрыемства як сучаснай гандлёвай арганізацыі.

Запрашаем усіх зацікаўленых наведваць і падпісвацца на тэлеграм-канал e-auction.by, дзе будзе публікавацца найбольш актуальная і цікавая інфармацыя аб маёмасці, якая рэалізуецца на электроннай гандлёвай пляцоўцы прадпрыемства.

 

Паводле інфармацыі РУП "БелЮрЗабеспячэнне".

уверх