Сяргей Хаменка правёў асабісты прыём грамадзян

Пытанні дзейнасці органаў прымусовага выканання і натарыята сёння разгледжаны на асабістым прыёме Міністра юстыцыі Сяргея Хаменкі.

У сваіх зваротах жыхары горада Мінска і Мінскай вобласці хадайнічалі перад кіраўніком ведамства аб прыняцці дадатковых мер па адабранні і рэалізацыі маёмасці, вышуку даўжнікоў і г.д.

Адзін з мінчан на асабістым прыёме выказаў задаволенасць дзеяннямі судовага выканаўцы аддзела прымусовага выканання Савецкага раёна сталіцы. Па словах заяўніка супрацоўніца АПВ добрасумленна выканала свае службовыя абавязкі, прыклаўшы неабходныя намаганні да канфіскацыі арыштаванай маёмасці даўжніка і максімальнай кампенсацыі прычыненай ім шкоды.

Жыхарка аграгарадка Міханавічы Мінскага раёна, з'яўляючыся адным з бакоў у маёмасных спрэчках паміж сваякамі, спрабавала абараніць сваё права на арыштаваную нерухомую маёмасць, якая па рашэнні суда падлягала рэалізацыі ў мэтах пагашэння запазычанасці. Аднак своечасовых мераў для станоўчага вырашэння пытання яна не прыняла.

Вывучыўшы сітуацыю, Міністр юстыцыі даручыў кіраўніцтву галоўнага ўпраўлення прымусовага выканання дапамагчы заяўніцы ў падрыхтоўцы неабходных працэсуальных дакументаў. Сяргей Хаменка адзначыў: "Наша задача не толькі даць кваліфікаваны адказ на звароты грамадзян, але і аказаць пасільную юрыдычную дапамогу людзям, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю".

Па зваротах грамадзян, якія патрабуюць правядзення дадатковай праверкі, Міністр юстыцыі даў адпаведныя даручэнні кіраўнікам структурных падраздзяленняў міністэрства і ўстанавіў тэрміны падрыхтоўкі адказаў заяўнікам.

уверх