Мерапрыемствы да Дня народнага адзінства ў рэспубліканскіх дзяржаўных архівах
Шырокамаштабныя акцыі і мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, прайшлі па ўсёй краіне. Самы актыўны ўдзел прынялі ў іх і рэспубліканскія дзяржаўныя архівы Беларусі.
Ва ўсіх архіўных установах напярэдадні свята адбыліся агульныя зборы калектываў, прысвечаныя гістарычнаму значэнню 17 верасня 1939 г. і каштоўнасці адзінства беларускага народа.
У навукова-практычных канферэнцыях, прымеркаваных да знамянальнай даты, прынялі ўдзел работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (форум маладых гісторыкаў "Беларусь памятае" ў Доме Урада 14.09.2022) і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (круглы стол "Народнае адзінства: разам на вякі" Дзяржаўнай установе адукацыі "Гімназія № 5 г. Мінска імя Герояў сустрэчы на Эльбе" 16.09.2022).
Напярэдадні свята Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прэзентаваў у Пракуратуры Мінскай вобласці дакументальную выставу "Дзень народнага адзінства". А наведвальнікі інтэрнет-сайта Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва змаглі азнаёміцца з віртуальнай выставай да 110-годдзя народнага паэта Беларусі Максіма Танка.
Тэматычныя экскурсіі і заняткі для навучэнцаў прайшлі ў дзяржархівах не толькі ў Дзень адчыненых дзвярэй 12 верасня, але і працягваліся ўвесь перадсвяточны тыдзень.
17 верасня 2022 года ў цырымоніі ўскладання кветак на Брацкіх могілках у Дзяржынску прынялі ўдзел работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. А калектыў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь наведаў Мемарыяльны комплекс "Дзецям - ахвярам вайны" ў вёсцы Чырвоны Бераг Жлобінскага раёна, усклаўшы кветкі да помніка на месцы дзіцячага канцлагера.
