Ці абавязаны дзеці ўтрымліваць сваіх бацькоў?

Асноўны Закон нашай дзяржавы прама замацоўвае, што дзеці абавязаны клапаціцца аб бацьках і аказваць ім дапамогу.

Утрыманне непрацаздольных, якія маюць патрэбу ў дапамозе бацькоў з'яўляецца абавязкам іх паўналетніх працаздольных дзяцей (артыкул 100 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і).

Для прад'яўлення патрабавання аб выкананні ўказанага абавязку непрацаздольныя бацькі, якія маюць патрэбу, могуць звярнуцца ў суд.

Так, памер аліментаў, якія спаганяюцца з кожнага з дзяцей на ўтрыманне бацькоў, вызначаецца судом у цвёрдай грашовай суме або ў суме, якая адпавядае пэўнай колькасці базавых велічынь, што падлягае выплаце штомесяц, зыходзячы з матэрыяльнага і сямейнага становішча бацькоў і кожнага з дзяцей. Пры вызначэнні такой сумы суд улічвае ўсіх паўналетніх дзяцей дадзенага з бацькоў незалежна ад таго, ці прад'яўлена патрабаванне да ўсіх дзяцей або толькі да аднаго або некалькіх з іх (артыкул 102 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і).

У далейшым пры змяненні матэрыяльнага або сямейнага становішча маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных бацькоў або паўналетніх працаздольных дзяцей, якія выплачваюць аліменты на іх, па іску зацікаўленай асобы суд мае права змяніць памер аліментаў (артыкул 103 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і).

У той жа час трэба памятаць, што дзеці адносна нядобрасумленных бацькоў, якія ўхіляліся ад выканання бацькоўскіх абавязкаў, могуць быць вызвалены ад абавязку па ўтрыманню бацькоў і кампенсацыі затрат па догляду за імі. У сваю чаргу бацькі, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, права такога патрабавання страчваюць (артыкул 101 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і).

уверх