Гарадоцкі раён наведала першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава

Сёння Гарадоцкі раён з працоўным візітам наведала першы намеснік Міністра юстыцыі Наталля Філіпава. Яна правяла прыём грамадзян і наведала шэраг падведамных арганізацый і службаў.

У паездцы Наталлю Мікалаеўну суправаджалі начальнік галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Міністэрства юстыцыі Валянціна Якімовіч, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Марына Быкава, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі - начальнік упраўлення прымусовага выканання Мікіта Разяпаў. У абмеркаванні пытанняў грамадзян, а таксама ў наведванні ведамасных аб'ектаў прыняў удзел старшыня райвыканкама Пётр Карабач.

У ходзе наведвання службы "адно акно" Гарадоцкага райвыканкама Наталля Філіпава азнаёмілася з асноўнымі паказчыкамі яе дзейнасці, асаблівасцямі арганізацыі працоўных месцаў спецыялістаў, праграмным забеспячэннем і іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі, якія выкарыстоўваюцца ў працы службы.

Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі таксама наведалі аддзел прымусовага выканання Гарадоцкага раёна ўпраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і аддзел рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта.

Па выніках сустрэчы Наталля Філіпава адзначыла станоўчыя ўражанні, пакінутыя ад работы падведамных арганізацый, у цэлым ад раёна і яго гісторыі.

уверх