Аб удзеле у трэцім пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па космасе СНД
9 чэрвеня 2022 года па запрашэнні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў трэцім пасяджэнні Міждзяржаўнага савета па космасе
дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў прыняла ўдзел у якасці эксперта па пытаннях касмічнага права прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Дар'я Богдан.
На пасяджэнні Савета абмяркоўваліся пытанні далейшага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД у сферы развіцця касмічных тэхналогій і іх прымянення ў практычных мэтах. Прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прадставілі нацыянальны вопыт у сферы стварэння Шматмэтавай аэракасмічнай сістэмы прагнознага маніторынгу надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, уключэння касмічных агенцтваў у Міжнародную Хартыю па космасе і буйных катастрофах, перспектывах даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах, у тым ліку, шляхам выкарыстоўвання малых касмічных апаратаў.